Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Сак 2017

Лукашэнка: Беларусь удзяляе сур'ёзную ўвагу развіццю гуманітарных адносін з Грузіяй

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь удзяляе сур'ёзную ўвагу развіццю гуманітарных адносін з Грузіяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Разам з прагматычнымі пытаннямі эканомікі мы ўдзяляем сур'ёзную ўвагу гуманітарнаму складніку. Цудоўную магчымасць азнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі нашых народаў дае ўзаемны абмен Днямі нацыянальных культур. Патрэбнасць у іх правядзенні існуе і ў беларускім, і ў грузінскім грамадстве", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што беларускія грамадзяне праяўляюць вялікую цікавасць да грузінскай культуры. Сведчаннем таго могуць стаць папулярныя грузінскія фестывалі, якія збіраюць дзясяткі тысяч наведвальнікаў. Беларусы таксама часта выбіраюць Грузію ў якасці краіны для адпачынку - у мінулым годзе паток турыстаў павялічыўся на трэць.

"У час ранейшых сустрэч я не раз падкрэсліваў, што Беларусь для Грузіі - краіна не чужая. Мы як былі брацкімі народамі, так і застаёмся. Нас аб'ядноўвае гераічная гісторыя. Амаль 14 тысяч грузін аддалі жыццё ў баях за вызваленне Беларусі ад фашыстаў. Мы гэта помнім і заўсёды будзем удзячныя вашаму народу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Георгію Маргвелашвілі за шчырую, адкрытую сустрэчу і выказаў упэўненасць, што яго першы візіт у Беларусь надасць дадатковы імпульс актыўнаму развіццю эканамічных і культурных сувязей, дружалюбных адносін паміж дзяржавамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі