Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Крс 2018

Лукашэнка і Саркісян у тэлефоннай размове абмеркавалі сітуацыю ў Арменіі

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вечарам 25 красавіка па ініцыятыве армянскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прэзідэнт Арменіі падрабязна расказаў кіраўніку беларускай дзяржавы аб цяперашняй сітуацыі ў краіне, пацвердзіўшы, што яна застаецца складанай. Пытанне будучага Арменіі сёння стаіць рубам. Таксама Прэзідэнт Арменіі падрабязна расказаў аб гісторыі канфлікту, памылках і недахопах, аб сітуацыі ў парламенце і кансультацыях, якія ён цяпер праводзіць з парламенцкімі кааліцыямі", - інфармавалі ў прэс-службе.

Прэзідэнты выказалі ўзаемную аднадушнасць у недапушчальнасці парушэння Канстытуцыі ніводным грамадзянінам, асабліва пры фарміраванні новага ўрада - усё павінна быць у рамках Асноўнага Закона краіны.

Кіраўнікі дзяржаў таксама ўзгаднілі графік далейшых дзеянняў, дамовіўшыся працаваць у кантакце. Яны дамовіліся накіраваць у Арменію групу журналістаў для аб'ектыўнага асвятлення падзей, што адбываюцца ў краіне. "Беларусы хочуць ведаць праўду аб сітуацыі ў Арменіі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі