Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Чэр 2018

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Азербайджана абмеркавалі ўзаемадзеянне ў эканамічнай і гуманітарнай сферах

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 21 чэрвеня сустрэўся з міністрам замежных спраў Азербайджана Эльмарам Мамед'яравым, які прымае ўдзел у 10-м раўндзе нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін - удзельніц ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе перагавораў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы развіццё ўзаемадзеяння ў эканамічнай і гуманітарнай сферах. Бакі адзначылі высокую дынаміку беларуска-азербайджанскага дыялогу на вышэйшым і высокім узроўнях, дружалюбны і канструктыўны характар адносін паміж дзвюма дзяржавамі.

Дасягнуты дамоўленасці аб прадаўжэнні актыўнага ўзаемадзеяння па лініі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Азербайджана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі