Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Jul 2017

Генпракуратуры Беларусі і Таджыкістана падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральныя пракуратуры Беларусі і Таджыкістана ў Душанбэ падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Такая інфармацыя размешчана на сайце Генпракуратуры Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Пагадненне прадугледжвае ўзаемадзеянне ў межах кампетэнцыі органаў пракуратур Беларусі і Таджыкістана ў забеспячэнні абароны правоў і свабод грамадзян, барацьбе са злачыннасцю, у тым ліку з такімі яе арганізаванымі формамі, як тэрарызм, карупцыя, незаконны абарот зброі, наркотыкаў і псіхатропных рэчываў, незаконная міграцыя, гандаль людзьмі. Бакі таксама будуць супрацоўнічаць у сферы абмену вопытам работы, нарматыўнымі прававымі актамі.

Падпісанне дакумента будзе садзейнічаць далейшаму паглыбленню супрацоўніцтва паміж органамі пракуратур Беларусі і Таджыкістана, абмену інфармацыяй для папярэджання, выяўлення і раскрыцця злачынстваў.

Дэлегацыя Генеральнай пракуратуры Беларусі на чале з генпракурорам Аляксандрам Канюком знаходзіцца з рабочым візітам у Генпракуратуры Таджыкістана. У час сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні прававога супрацоўніцтва, барацьбы з транснацыянальнай злачыннасцю.

Плануецца, што Аляксандр Канюк таксама правядзе сустрэчы з дырэктарам Агенцтва па кантролі за наркотыкамі пры Прэзідэнце Таджыкістана і старшынёй Вярхоўнага суда гэтай рэспублікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі