Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Кст 2011

Беларусь не будзе змяняць выбарчае заканадаўства да парламенцкіх выбараў 2012 года - А.Лукашэнка

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не будзе змяняць выбарчае заканадаўства да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 2012 года. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Я не стаў бы разглядаць варыянты, як ад нас сёння некаторыя патрабуюць, ломкі выбарчага заканадаўства. Гэта абсалютна непрымальна напярэдадні палітычнай кампаніі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт згадзіўся з тым, што ў апошнія гады было зроблена вельмі многае па ўдасканаленню выбарчага заканадаўства, асабліва ў рамках тых патрабаванняў, якія прад'явілі да Беларусі некаторыя міжнародныя арганізацыі, у прыватнасці АБСЕ. Беларусь унесла значныя змяненні напярэдадні выбараў мясцовых Саветаў у 2010 годзе, пры гэтым, паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, шэраг змяненняў некалькі ўскладніў работу выбарчых камісій на месцах. "Мы імкнуліся да дэмакратызацыі, а аказалася, што ўскладнілі жыццё тым людзям, якія ўвайшлі ў склад выбарчых камісій, але не з'яўляюцца якім-небудзь чынам палітызаванымі", - сказала яна.

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз