Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Врс 2016

Беларусь мае намер запрасіць чарговую місію МАГАТЭ па комплексным развіцці ядзернай інфраструктуры

27 верасня, Вена /Кар. БЕЛТА/. Беларусь мае намер запрасіць місію МАГАТЭ па комплексным развіцці ядзернай інфраструктуры па трэцім этапе развіцця ядзерна-энергетычнай праграмы, заявіў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк на пленарным пасяджэнні 60-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ ў Вене, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З'яўляючыся краінай, якая пачала рэалізацыю нацыянальнай ядзерна-энергетычнай праграмы і будуе сваю першую атамную электрастанцыю, Беларусь асабліва падкрэслівае важнасць далейшага развіцця і ўдасканалення паслуг і інструментаў МАГАТЭ ў ядзерна-энергетычнай сферы, у тым ліку накіраваных на садзейнічанне краінам-навічкам, уключаючы місіі МАГАТЭ па комплексным развіцці ядзернай інфраструктуры", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Паводле яго слоў, распрацаваны ў МАГАТЭ падыход да ўкаранення ядзерна-энергетычных праграм, выкладзены ў дакуменце "Асноўныя этапы", даказаў сваю эфектыўнасць на практыцы. Беларусь вітае намаганні агенцтва па далейшай аптымізацыі і ўдасканаленні гэтага падыходу з улікам напрацаванага ва ўзаемадзеянні з дзяржавамі-членамі вопыту. "Выказваем зацікаўленасць у сумеснай рабоце з Сакратарыятам МАГАТЭ па правядзенні ў Беларусі місіі па комплексным развіцці ядзернай інфраструктуры па трэцім этапе развіцця ядзерна-энергетычнай праграмы", - заявіў намеснік міністра.

Беларусь вітае маштабную і разнапланавую дзейнасць агенцтва па пашырэнні даследаванняў і прымянення ядзерных і радыяцыйных тэхналогій у медыцыне, прамысловасці, сельскай гаспадарцы і іншых галінах.

Адным з ключавых напрамкаў паспяховай рэалізацыі ядзерна-энергетычных праграм з'яўляецца падрыхтоўка кампетэнтных чалавечых рэсурсаў. На працягу апошніх гадоў Беларусь актыўна ўзаемадзейнічае з агенцтвам у гэтай сферы, у тым ліку па Праграме тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ, праекты якой даюць магчымасць павысіць эфектыўнасць падрыхтоўкі персаналу будучай АЭС.

За мінулы год Беларусь прыняла шэраг экспертных місій МАГАТЭ, у тым ліку па пытаннях развіцця кампетэнцый эксплуатуючай арганізацыі, па стварэнні комплекснай сістэмы падрыхтоўкі кадраў для БелАЭС, што ўключае поўнамаштабны і аналітычны трэнажоры вучэбна-трэніровачнага цэнтра станцыі і камплекты вучэбна-метадычных матэрыялаў. "Важную ролю ў падрыхтоўцы кадраў адыгрываюць і распрацаваныя ў рамках праектаў тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ камп'ютарныя трэнажоры абсталявання АЭС, а таксама модульная камп'ютарная навучальная сістэма. Са свайго боку гатовы дзяліцца напрацаваным вопытам з усімі зацікаўленымі бакамі", - дадаў намеснік міністра.

У сувязі з юбілейнай 60-й сесіяй генканферэнцыі Міхаіл Міхадзюк адзначыў дасягненні агенцтва за час яго работы. "МАГАТЭ стала практычна ўніверсальным сусветным цэнтрам, які каардынуе мірнае ядзернае супрацоўніцтва і забеспячэнне ядзернай бяспекі, адыгрывае ўнікальную глабальную ролю ў прадухіленні распаўсюджвання ядзернай зброі і ў процідзеянні пагрозам ядзернага тэрарызму, - сказаў намеснік міністра. - Супрацоўнічаючы ў рамках гэтай арганізацыі, дзяржавам - членам МАГАТЭ ўдалося дабіцца значных поспехаў у збалансаванай рэалізацыі трох асноўных галін яе дзейнасці: гарантый, садзейнічання мірнаму выкарыстанню ядзерных тэхналогій і бяспекі іх прымянення". Беларусь таксама задаволена эфектыўнасцю работы з дэпартаментам тэхнічнага супрацоўніцтва Сакратарыята МАГАТЭ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі