Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Jun 2018

Беларусь адыгрывае лідзіруючую ролю ў актывізацыі міжнародных намаганняў па процідзеянні гандлю людзьмі

21 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь адыгрывае лідзіруючую ролю ў актывізацыі міжнародных намаганняў па процідзеянні гандлю людзьмі. Гэта адзначалася ўдзельнікамі ініцыіраванага Беларуссю мерапрыемства "Барацьба з гандлем людзьмі ў мэтах сексуальнай эксплуатацыі праз падыходы, заснаваныя на забеспячэнні інтарэсаў ахвяр", якое адбылося ў Жэневе ў час 38-й сесіі Савета ААН па правах чалавека. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Мерапрыемства арганізавана Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе сумесна з Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці, Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека і міжнароднай няўрадавай арганізацыяй Equality Now.

У панэльнай дыскусіі прыняла ўдзел адна з ахвяр сексуальнага трафікінгу з ПАР, якая ўзначальвае міжнародную няўрадавую арганізацыю Survivor Exit Foundation. Разгледжаны розныя аспекты праблематыкі барацьбы з гандлем людзьмі з пункту гледжання міжнародных універсальных, рэгіянальных і няўрадавых арганізацый.

Прэзентацыя Беларусі была прысвечана барацьбе з гандлем людзьмі ў кантэксце прыняцця ў маі 2018 года ў Вене беларускай рэзалюцыі па гэтым пытанні ў рамках Камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці. Удзельнікі сустрэчы адзначылі лідзіруючую ролю Беларусі ў актывізацыі міжнародных намаганняў па процідзеянні гандлю людзьмі, выказалі надзею на яе ўмацаванне ў будучым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі