Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Ліс 2011

А.Лукашэнка ўнёс у парламент законапраект аб ратыфікацыі Дагавора аб Еўразійскай эканамічнай камісіі

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўнёс у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь законапраект аб ратыфікацыі Дагавора аб Еўразійскай эканамічнай камісіі, падпісанага 18 лістапада ў Маскве прэзідэнтамі Беларусі, Расіі і Казахстана. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Еўразійская эканамічная камісія ствараецца з мэтай забеспячэння функцыянавання і развіцця Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.

Гэта камісія стане пераемніцай Камісіі Мытнага саюза. Яна будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць на аснове прынцыпаў забеспячэння ўзаемнай выгады, раўнапраўя і ўліку нацыянальных інтарэсаў бакоў, эканамічнай абгрунтаванасці прымаемых рашэнняў, адкрытасці, галоснасці і аб'ектыўнасці. У сувязі з пашырэннем і ўскладненнем функцый камісіі дагаворам прадугледжваецца стварэнне двухузроўневага органа ў складзе Савета камісіі і Калегіі камісіі, функцыі і паўнамоцтвы якіх размяжоўваюцца. У цэлым ствараюцца неабходныя ўмовы для забеспячэння ўліку інтарэсаў Беларусі ў прэцэсе прыняцця рашэнняў, паколькі прадугледжана магчымасць вынясення вострых пытанняў на больш высокі ўзровень, аж да Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, дзе рашэнні прымаюцца кансэнсусам.

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз