20 красавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Выступленне кіраўніка дзяржавы будзе трансліравацца ў прамым эфіры па Першаму каналу Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, тэлеканалах АНТ і СТБ, а таксама па Першаму нацыянальнаму каналу Беларускага радыё. Пачатак трансляцыі ў 12.00.
Стэнаграма Паслання Прэзідэнта будзе пазней апублікавана ў газеце "Советская Белоруссия" і на партале кіраўніка дзяржавы па адрасе: www.president.gov.by