Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
| Галоўная | Улада | Дакументы

Дакументы

3 Врс 2009

Указ № 413 ад 6 жніўня 2009 г.

Аб прадастаўленні фізічным і юрыдычным асобам паўнамоцтваў на прадстаўленне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Рэспубліку Беларусь


У мэтах удасканалення работы па прыцягненні інвестыцый для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Рэспубліцы Беларусь:

1. Устанавіць, што Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь:

1.1. мае права прадастаўляць фізічным і (або) юрыдычным асобам паўнамоцтвы на прадстаўленне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Рэспубліку Беларусь (далей - інвестыцыйныя агенты);

1.2. вызначае інвестыцыйных агентаў па прадстаўленні рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, іншай дзяржаўнай арганізацыі, падпарадкаванай Ураду Рэспублікі Беларусь, абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта (далей - дзяржаўны орган) на падставе звароту фізічнай або юрыдычнай асобы, якая прэтэндуе на атрыманне такога статусу;

1.3. вызначае дзяржаўны орган для заключэння гэтым органам з інвестыцыйным агентам на бязвыплатнай аснове дагавора аб прадстаўленні інтарэсаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Рэспубліку Беларусь з улікам дзейнасці і вопыту работы інвестыцыйнага агента па рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі. Пры гэтым абавязковымі ўмовамі названага дагавора з'яўляюцца абавязацельствы інвестыцыйнага агента па:

прыцягненні інвестараў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у інтарэсах Рэспублікі Беларусь;

суправаджэнні інвестыцыйных праектаў (пры іх падрыхтоўцы і рэалізацыі), у тым ліку аказанні інвестарам кансалтынгавых, юрыдычных і маркетынгавых паслуг, а таксама паслуг па распрацоўцы дакументаў, неабходных для рэалізацыі гэтых праектаў.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:

у трохмесячны тэрмін зацвердзіць палажэнне аб парадку прадастаўлення фізічным і юрыдычным асобам паўнамоцтваў на прадстаўленне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях прыцягнення інвестыцый у Рэспубліку Беларусь, прадугледзеўшы ў гэтым палажэнні парадак іх узаемадзеяння па названых пытаннях з дзяржаўнымі органамі;

прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Указа.

3. Кантроль за выкананнем гэтага Указа ўскласці на Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і Камітэт дзяржаўнага кантролю.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь  А.Лукашэнка

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз