Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Дакументы

Дакументы

4 Oct 2016

Лукашэнка зацвердзіў Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2017 год

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 359 "Аб зацвярджэнні Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2017 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Грашова-крэдытная палітыка ў 2017 годзе захавае пераемнасць і будзе садзейнічаць устойліваму і збалансаванаму развіццю эканомікі Беларусі шляхам падтрымання цэнавай стабільнасці.

Асноўнай мэтай грашова-крэдытнай палітыкі стане зніжэнне інфляцыі, што вымяраецца індэксам спажывецкіх цэн, да 9 працэнтаў. Прадоўжыцца правядзенне грашова-крэдытнай палітыкі ў рэжыме манетарнага таргетавання, якое прадугледжвае кантроль над грашовым прапанаваннем. У якасці прамежкавага арыенціра манетарнай палітыкі па-ранейшаму будзе выкарыстоўвацца шырокая грашовая маса, у якасці аперацыйнага - рублёвая грашовая база. Прырост сярэдняй шырокай грашовай масы прагназуецца на ўзроўні 12-16 працэнтаў.

У 2017 годзе Нацыянальны банк прадоўжыць работу па развіцці фінансавага рынку і плацежнай сістэмы, умацаванні даверу да нацыянальнай грашовай адзінкі і зніжэнні даларызацыі эканомікі, фарміраванні ўмоў для далейшага павышэння стандартаў і якасці банкаўскіх паслуг.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі