
Інвесціраванне ў Беларусі, умовы вядзення бізнесу, перавагі, неабходныя кантакты і інш.
Беларусь сёння з'яўляецца прывабнай краінай для патэнцыяльных інвестараў.
Перавагі для інвестараў:
Больш падрабязна аб выгадах капіталаўкладанняў у Беларусі
З таго часу як Беларусь пасля распаду Савецкага Саюза ў 1991 годзе атрымала незалежнасць, эканоміка краіны ўстойліва развівалася, асабліва апошнія гады.
Сёння беларускія банкі прадастаўляюць кліентам шырокі спектр паслуг, асаблівая ўвага ўдзяляецца крэдытаванню інвестыцыйных праектаў, жыллёвага будаўніцтва, насельніцтва, а таксама падтрымцы аграпрамысловага комплексу.
Асноўны аб'ём капіталу банкаўской сістэмы (амаль 85%) сканцэнтраваны ў пяці сістэмаўтваральных банках – ААТ «Белаграпрамбанк», ААБ «Беларусбанк», ААТ «Пріорбанк», ААТ «Белпрамбудбанк», ААТ «Белінвестбанк».
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь – галоўнае звяно банкаўскай сістэмы краіны, створаны ў 1991 г., дзейнічае на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Банкаўскага кодэкса і інш. Органамі кіравання з'яўляюцца Праўленне (старшыня і члены Праўлення назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь) і Савет дырэктараў (яго члены выбіраюцца Праўленнем). Нацбанк прадстаўляе краіну ў міжнародных арганізацыях па пытаннях, якія знаходзяцца ў яго кампетэнцыі, можа ўдзельнічаць у дзейнасці міжнародных банкаўскіх фондаў і асацыяцый, адкрываць прадстаўніцтвы ў замежных дзяржавах.
У краіне функцыянуе шмат камерцыйных банкаў, банкаў з удзелам замежнага капіталу, а таксама прадстаўніцтвы замежных банкаў.
Беларусь з'яўляецца членам ключавых міжнародных арганізацый, такіх як:
Больш падрабязна аб эканоміцы Беларусі
Міжнародныя кампаніі паспяхова ўдзельнічалі ў Беларусі ў многіх інвестыцыйных праектах, прыносячы значныя даходы беларускай эканоміцы, садзейнічаючы развіццю інфраструктуры.
Прачытайце пра паспяховыя міжнародныя інвестыцыйныя праекты
Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі створана спецыяльна для прыцягнення ў краіну замежных інвестыцый.
Існуюць таксама міністэрствы, агенцтвы і арганізацыі, якія акажуць дапамогу ў пытаннях інвесціравання.
Больш падрабязна аб арганізацыях, якія дапамогуць вам размясціць капітал у Беларусі