Пытанні пра бізнес у Беларусі, якія найбольш часта задаюцца, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес

Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Пытанні, якія часта задаюцца

Пытанні пра бізнес у Беларусі, якія найбольш часта задаюцца


Рэгуляванне экспарту і імпарту, ахова інтэлектуальнай уласнасці, правілы знаходжання ў краіне і інш.

Як рэгулюецца экспарт і імпарт у Беларусі?

З 1993 года Беларусь працуе над уступленнем у Сусветную гандлёвую арганізацыю. Прынята шмат мер па скарачэнні тарыфаў і ўстараненні бар'ераў, якія перашкаджаюць міжнароднаму гандлю.

Беларуская мытня рэгулюе правілы экспарту і імпарту. Для атрымання падрабязнай інфармацыі глядзі Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь.

Якую валюту можна выкарыстоўваць у Беларусі?

Беларускі рубель (Br) з'яўляецца адзінай валютай, якую можна выкарыстоўваць для любых плацяжоў у Беларусі.

У дзелавых перагаворах часта выкарыстоўваюцца разлікі ў доларах ЗША або еўра, асабліва калі ў іх удзельнічае замежная кампанія. Але пасля дасягнення пагаднення плацеж праводзіцца ў беларускіх рублях  у адпаведнасці з бягучым абменным курсам.

Плацяжы ў іншай валюце дазволены, калі плацеж праводзіцца з-за мяжы.

Якія стаўкі падаткаў у Беларусі?

Стаўкі падаткаў залежаць ад некалькіх фактараў і могуць змяняцца, але, як правіла, дзейнічаюць наступныя стаўкі:

  • ПДВ – 18%
  • падаходны падатак  – 13%
  • падатак на прыбытак – 18% (максімум)

Дзейнічаюць падатковыя льготы і стымулы для кампаній, у якіх працуе вялікая колькасць інвалідаў, і для кампаній у сельскай мясцовасці.

Як у Беларусі кантралюецца абарона інфармацыі?

Абарона інфармацыі прапісана ў праекце закона «Аб інфармацыі і абароне інфармацыі», які быў адобраны як Палатай прадстаўнікоў, так і Саветам Рэспублікі.

Якія існуюць правілы знаходжання іншаземцаў у Беларусі?

Усе іншаземцы ў Беларусі павінны зарэгістравацца ў мясцовым аддзеле віз і рэгістрацый (АВІР) на працягу трох дзён пасля прыбыцця ў Беларусь.

Калі вы спыніліся ў гасцініцы, для вас гэта зробіць яе адміністрацыя.

Як рэгулюецца аўтарскае права ў Беларусі?

Закон аб інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі ахоплівае шмат сфер, у тым ліку:

  • патэнты
  • прамысловыя ўзоры
  • таварныя знакі і знакі абслугоўвання
  • вынаходствы
  • імёны

Дзелавыя паслугі ў Беларусі

У Беларусі прапануецца поўны спектр дзелавых паслуг, у тым ліку:

  • бухгалтарскі ўлік
  • кансультацыі па пытаннях падаткаабкладання
  • адвакатура
  • фінансавыя паслугі
  • маркетынг і рэклама

У Беларусі ў сферы дзелавых паслуг працуюць як беларускія, так і замежныя кампаніі.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі