Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Крс 2018

Пяць беларускіх птушкафабрык пачнуць пастаўкі прадукцыі ў Кітай

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць беларускіх птушкафабрык пачнуць пастаўкі прадукцыі ў Кітай, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў.

"Па выніках праведзеных інспекцый, а таксама візіту кітайскай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па кантролі якасці, інспекцыі і каранціне КНР кітайскі бок прыняў рашэнне адкрыць пяць беларускіх птушкафабрык для паставак мяса птушкі ў Кітай. Цяпер Мінсельгасхарч завяршае ўзгадненне ветсертыфіката для таго, каб прадпрыемствы змаглі ўжо ў маі пачаць пастаўкі мяса птушкі на кітайскі рынак", - сказаў Аляксей Багданаў.

Для паставак у Кітай адкрыты такія беларускія птушкафабрыкі, як ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка", ААТ "Птушкафабрыка "Дружба", СЗАТ "Сервалюкс", ААТ "Смалявічы Бройлер".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі