Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Sep 2016

Інвестыцыйны патэнцыял Беларусі будзе прадстаўлены на выстаўцы "ЭКСПА "Кітай-Еўразія"

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інвестыцыйны патэнцыял Беларусі будзе прадстаўлены на V выстаўцы "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" ў горадзе Урумчы - адміністрацыйным цэнтры Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Цырымонія адкрыцця выстаўкі адбудзецца 20 верасня. У гэты ж дзень на ёй адкрыецца Нацыянальны павільён Беларусі.

"У бягучым годзе Беларусь прымае ўдзел у "ЭКСПА "Кітай-Еўразія" ў якасці ганаровай краіны, што гарантуе беларускім удзельнікам і экспанентам прыярытэтныя выставачныя месцы і павышаную ўвагу з боку кітайскіх СМІ і бізнес-колаў, - праінфармавалі ў прэс-службе. У Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі будуць прадстаўлены Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", канцэрн "Белнафтахім", Беларуская калійная кампанія, БелАЗ, Гомсельмаш, агракамбінат "Дзяржынскі", а таксама фабрыкі "Камунарка", "Спартак", "Слодыч" і іншыя вядомыя прадпрыемствы.

У час выстаўкі адбудзецца другое пасяджэнне рабочай групы па міжрэгіянальным супрацоўніцтве Беларусі і Кітая, пройдзе форум рэгіёнаў дзвюх краін з прэзентацыямі інвестыцыйнага і турыстычнага патэнцыялу Беларусі, а таксама Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.

Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначальвае намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў. У склад дэлегацыі ўваходзяць міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, прадстаўнікі кіраўніцтва Мінпрама, Мінспорту, ДКНТ, БелГПП, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, Кітайска-беларускага СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" і іншыя.

Запланаваны сустрэчы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Народнага ўрада і Сакратаром ЦК КПК Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР, а таксама дзелавымі коламі рэгіёна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі