Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Врс 2018

Нацбанкі Беларусі і Казахстана будуць узаемадзейнічаць у забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі

Нацбанкі Беларусі і Казахстана будуць узаемадзейнічаць у забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальныя банкі Беларусі і Казахстана падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні ў галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі. Дакумент падпісаны ў час рабочага візіту дэлегацыі Нацбанка Беларусі ў Арменію, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей НББ.

Дэлегацыя Нацбанка на чале са старшынёй праўлення Паўлам Калаурам 17 верасня прыняла ўдзел у чарговым пасяджэнні кансультацыйнага савета па валютнай палітыцы цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў - членаў Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС), а таксама ў пасяджэнні Савета Міждзяржаўнага банка, якія адбыліся ў Ерэване.

На пасяджэнні кансультацыйнага савета па валютнай палітыцы цэнтрабанкаў краін ЕАЭС разгледжаны праект канцэпцыі фарміравання агульнага фінансавага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза, абмеркаваны задачы і паўнамоцтвы наднацыянальнага органа па рэгуляванні фінансавага рынку ЕАЭС. Таксама адбыўся абмен думкамі па бягучай эканамічнай сітуацыі і ходзе рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў Арменіі, Беларусі, Казахстане, Кыргызстане, Расіі за першае паўгоддзе 2018 года, уключаючы палітыку валютнага курса.

Па выніках пасяджэння савета падпісаны пагадненне аб гарманізацыі заканадаўстваў дзяржаў - членаў ЕАЭС у сферы фінансавага рынку, а таксама пагадненне аб узаемадзеянні Нацыянальнага банка Беларусі і Нацыянальнага банка Казахстана ў галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі.

Кансультацыйны савет па валютнай палітыцы цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў - членаў Дагавора аб ЕАЭС з'яўляецца кансультатыўна-дарадчым органам. Яго асноўная мэта - каардынацыя валютнай палітыкі, у тым ліку выпрацоўка адзіных падыходаў і напрамкаў курсавой палітыкі. Першае пасяджэнне савета адбылося ў красавіку 2012 года (на той момант - кансультацыйны савет па валютнай палітыцы цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў - удзельніц Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы).

Акрамя таго, 17 верасня ў Ерэване на пасяджэнні Савета Міждзяржаўнага банка разгледжаны вынікі дзейнасці гэтай фінансавай установы за першае паўгоддзе 2018 года, а таксама пытанні выканання бюджэту банка ў бягучым годзе і праект бюджэту на 2019 год.

Міждзяржаўны банк з'яўляецца міжнароднай разліковай і крэдытна-фінансавай установай. Створаны ў 1993 годзе, заснавальнікамі банка з'яўляюцца дзяржавы ў асобе ўрадаў і цэнтральных (нацыянальных) банкаў дзяржаў СНД. Удзельнікі банка - Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Украіна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі