Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Сак 2015

Мясніковіч: Будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната ідзе ў адпаведнасці з графікам

26 сакавіка, Ашхабад /Алена Прус - БЕЛТА/. Будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната ідзе ў адпаведнасці з удакладненым графікам. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, які ў час рабочага візіту ў Туркменістан наведаў будаўнічую пляцоўку ГАК, азнаёміўся з ходам рэалізацыі буйнейшага беларуска-туркменскага праекта.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што асвоена ўжо $570 млн з $1 млрд каштарыснай вартасці. "Пры праходцы ў канцы бягучага года можа быць атрымана першая калійная руда", - лічыць ён.

На аб'екце працуюць каля 1,8 тыс. чалавек, з іх амаль 200 - беларускія спецыялісты, астатнія - туркменскія спецыялісты і рабочыя. "Ужо актыўна падключаюцца замежныя кампаніі, якія займаюцца мантажом тэхналагічнага абсталявання, - сказаў Міхаіл Мясніковіч. - Унікальнасць гэтага аб'екта ў тым, што тут сканцэнтраваны самыя новыя тэхнічныя і тэхналагічныя рашэнні".

Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым абмеркаваў ход будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната. "Мы стараемся выконваць узятыя на сябе абавязацельствы, але іншым разам узнікаюць некаторыя нестыкоўкі, узнікаюць пытанні, што ўваходзяць у кампетэнцыю вышэйшых службовых асоб, органаў кіравання і патрабуюць прынцыповага вырашэння, - сказаў старшыня Савета Рэспублікі. - Прэзідэнт Туркменістана падтрымаў нашы прапановы. Больш таго, ён вызначыў новыя задачы: Гарлыкскі ГАК па вытворчасці сучасных і якасных мінеральных угнаенняў у перспектыве павінен стаць асновай для будучай хімічнай галіны дзякуючы стварэнню дадатковых камбінатаў па выпуску прадукцыі на базе калійных солей".

У студзені 2010 года ААТ "Белгархімпрам" падпісала з дзяржаўным канцэрнам "Туркменхімія" кантракт на будаўніцтва беларускімі спецыялістамі пад ключ Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната па выпуску калійных угнаенняў магутнасцю 1,4 млн т у год на базе Гарлыкскага радовішча калійных солей (Лебапская вобласць Туркменістана). Асноўныя работы былі пачаты ў 2012 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі