Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Dec 2016

Кабякоў патрабуе паскорыць выхад беларускіх малочных прадпрыемстваў на рынак Кітая

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў патрабуе паскорыць выхад беларускіх малочных прадпрыемстваў на рынак Кітая. Аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў аб выніках работы ў студзені-верасні па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, расійскі рынак застаецца прэміяльным для беларускіх харчовых тавараў, аднак канкурэнцыя з расійскімі вытворцамі нарастае. "У чым прычына, што 34 сертыфікаваныя беларускія прадпрыемствы не пачалі пастаўкі малочнай прадукцыі ў Кітай?" - пацікавіўся Андрэй Кабякоў.

Вялікія чаканні ў актывізацыі работы на новых перспектыўных рынках былі звязаны з дзейнасцю службовых асоб, замацаваных за асобнымі краінамі і рэгіёнамі. Кіраўнік беларускага ўрада прапанаваў абмеркаваць вынікі іх работы і прапановы па яе ўдасканаленні.

Забеспячэнне эфектыўнай работы дзеючых суб'ектаў і пашырэнне тавараправоднай сеткі за мяжой застаецца прыярытэтам экспартнай стратэгіі прадпрыемстваў. На думку прэм'ер-міністра, уласная тавараправодная сетка, якая налічвае больш за 300 суб'ектаў у 40 краінах, павінна быць апорай у рабоце па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту.

Андрэй Кабякоў закрануў тэму забеспячэння дысцыпліны разлікаў за пастаўленую на знешні рынак беларускую прадукцыю. Гэтыя пытанні павінны быць на пастаянным кантролі ў кіраўнікоў галін, рэгіёнаў і прадпрыемстваў-экспарцёраў. За 9 месяцаў пратэрмінаваная знешняя дэбіторская запазычанасць знізілася ў параўнанні з 1 студзеня на $33,8 млн, у параўнанні з 1 кастрычніка 2015 года - на $93,7 млн. "Задачу скарачэння ў 2016 годзе пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці на $100 млн ніхто не адмяняў, гэта адно з галоўных патрабаванняў кіраўніка дзяржавы", - нагадаў прэм'ер-міністр.

Да канца года неабходна выканаць намечаныя планы ў знешнім гандлі і падпісаныя экспартныя кантракты, выпрацаваць меры для надання дадатнай дынамікі экспарту ў 2017-м і наступных гадах. На сённяшнім пасяджэнні МЗС павінна даць прагнозную ацэнку экспарту па выніках 2016 года. Будзе абмяркоўвацца выкананне дамоўленасцей на вышэйшым узроўні аб нарошчванні экспарту ў КНР. "Прашу далажыць, якія ёсць рэзервы на перспектыўных рынках у краінах далёкай дугі, у тым ліку яшчэ не ахопленых нашай увагай, асобна ўдзяліць увагу дынаміцы экспарту ў Расію, - сказаў Андрэй Кабякоў. - Чакаю падрабязных справаздач аб рэальнай сітуацыі і канкрэтных прапаноў па яе выпраўленні. Калі патрэбна падтрымка з боку ўрада, не маўчыце, гаварыце, як ёсць, гатовы выслухаць канструктыўныя прапановы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі