Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Врс 2017

Экспазіцыя Беларускай АЭС афіцыйна адкрылася ў штаб-кватэры МАГАТЭ ў Вене

19 верасня, Вена /Кар. БЕЛТА/. Экспазіцыя БелАЭС "Ядзерная энергетычная праграма Беларусі: прыярытэт - бяспека" афіцыйна адкрылася сёння ў штаб-кватэры МАГАТЭ ў ходзе 61-й сесіі Генеральнай канферэнцыі агенцтва, якая праходзіць 18-22 верасня ў Вене, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Экспазіцыя Беларускай АЭС прадстаўлена ў Венскім міжнародным цэнтры трэці раз. У бягучым годзе свае стэнды падрыхтавалі больш як 20 краін, у тым ліку ЗША, Кітай, Расія, Вялікабрытанія, Германія, Францыя, ААЭ, Казахстан і іншыя. Асобныя выстаўкі таксама адкрылі Еўракамісія, Сусветная ядзерная асацыяцыя, Міжнародны маладзёжны ядзерны кангрэс, сакратарыят МАГАТЭ.

На беларускім стэндзе прадстаўлена інфармацыя пра бягучы статус рэалізацыі праекта АЭС у Астраўцы, сістэмы забеспячэння бяспекі пры будаўніцтве і эксплуатацыі станцыі, перавагі развіцця ядзернай энергетыкі для Беларусі. На стэндзе дэманструецца фільм, зняты на пляцоўцы будаўніцтва АЭС, які расказвае пра ключавыя падзеі пры будаўніцтве станцыі - ад падрыхтоўчага перыяду да гэтага часу.

Адкрываючы экспазіцыю, намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк адзначыў, што Беларусь рэалізуе праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі адкрыта і транспарэнтна. "Мы ствараем і развіваем неабходную ядзерную інфраструктуру. Пры гэтым абапіраемся і строга прытрымліваемся інструкцый і рэкамендацый МАГАТЭ для краін, якія сталі на шлях стварэння ядзерных энергетычных праграм", - падкрэсліў намеснік міністра. Беларусь мае намер прадаўжаць узаемадзеянне з МАГАТЭ для арганізацыі ацэначных місій, бліжэйшая з іх (місія па аварыйнай гатоўнасці і рэагаванні) прыбудзе ў краіну ў сакавіку 2018 года.

Паводле слоў намесніка міністра, высокія патрабаванні прад'яўляюцца да падрыхтоўкі кадраў. Для навучання і павышэння кваліфікацыі персаналу станцыі на пляцоўцы АЭС адкрыты ўласны вучэбна-трэніровачны цэнтр, рэгулярна праводзяцца стажыроўкі на расійскіх станцыях.

Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце АЭС-2006 новага пакалення "3+" паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі