Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Aug 2018

Белкаапсаюз плануе падаць заяву ў суд аб банкруцтве Аршанскага райпо

14 жніўня, Орша /Кар. БЕЛТА/. Белкаапсаюз плануе да канца года падаць заяву ў суд аб банкруцтве Аршанскага райпо і яго ліквідацыі. Аб гэтым паведаміла сёння кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава на нарадзе аб ходзе выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па комплексным развіцці Аршанскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сферы гандлю не выконваецца сацыяльны стандарт па забяспечанасці насельніцтва гандлёвымі плошчамі. Белкаапсаюз плануе да канца года падаць заяву ў суд аб банкруцтве Аршанскага райпо і яго ліквідацыі", - сказала Наталля Качанава.

Разам з тым яна адзначыла, што ў раёне вядзецца актыўная работа па адкрыцці новых прыватных аб'ектаў рознічнага гандлю.

Аляксандр Лукашэнка даручыў старшыні Камітэта дзяржкантролю Леаніду Анфімаву сфарміраваць рабочую групу, якая праверыць дзейнасць Белкаапсаюза ў Аршанскім раёне ў плане арганізацыі абслугоўвання насельніцтва.

"Навошта тады патрэбна гэта спажыўкааперацыя, якую я ратаваў, будучы дэпутатам? Таму што людзі разумелі, што калі не будзе спажыўкааперацыі, то сельскае насельніцтва ніхто абслугоўваць не будзе. І не факт яшчэ, што заўтра, калі мы прыватызуем гэту спажыўкааперацыю, там будзе добра", - заўважыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі