Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Сак 2018

Беларуска-паўднёваафрыканскі бізнес-семінар адбыўся ў ПАР

23 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Бізнес-семінар з удзелам беларускіх і паўднёваафрыканскіх дзелавых колаў адбыўся 23 сакавіка ў ПАР, паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Мерапрыемства прайшло ў час чацвёртага пасяджэння беларуска-паўднёваафрыканскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Міністэрстве гандлю і прамысловасці ПАР. У семінары прынялі ўдзел каля 30 паўднёваафрыканскіх кампаній і шэраг вядучых дзелавых асацыяцый ПАР.

Адкрылі бізнес-семінар намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і намеснік генеральнага дырэктара Міністэрства гандлю і прамысловасці ПАР Янус Хуусен.

Прадстаўнікі дзелавой грамадскасці ПАР былі азнаёмлены з вытворчым і экспартным патэнцыялам Беларусі. Кіраўнікі знешнеэканамічных падраздзяленняў міністэрстваў прамысловасці і сельскай гаспадаркі Беларусі прадставілі агляды прамысловага і аграрнага сектараў. Праведзены асобныя прэзентацыі Мінскага трактарнага завода, Мінскага аўтамабільнага завода, Банка развіцця Рэспублікі Беларусь.

Па выніках дасягнуты шэраг канкрэтных дамоўленасцей, уключаючы пастаўкі ў ПАР буравога інструменту ТАА "Аграбуд", прадукцыі ААТ "Белрыба", а таксама камунальнай і грузавой тэхнікі МАЗ на суму $3 млн пры падтрымцы Банка развіцця Беларусі і Карпарацыі прамысловага развіцця ПАР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі