Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Nov 2015

Беларускі інвестфорум пройдзе ў Стамбуле 12-13 лістапада

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі інвестыцыйны форум пройдзе ў Стамбуле 12-13 лістапада. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця адбудзецца 12 лістапада, на ёй выступяць высокія афіцыйныя асобы дзвюх краін. Пленарнае пасяджэнне будзе арганізавана ў фармаце панэльных дыскусій па такіх блоках, як макраэканоміка, інвестыцыйны клімат Беларусі. Пройдзе таксама прэзентацыя інвестыцыйных праектаў і пляцовак краіны.

На наступны дзень, 13 лістапада, работа прадоўжыцца ў фармаце кантактна-кааперацыйнай біржы, пройдуць сустрэчы беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі дзелавых колаў Турцыі. "Ужо цяпер адзначаецца высокі інтарэс да маючага адбыцца інвестыцыйнага форуму з боку турэцкіх дзелавых колаў, перш за ўсё з боку прадстаўнікоў буйнога бізнесу", - сказаў Дзмітрый Мірончык.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі і Савет па знешнеэканамічных сувязях пры Міністэрстве эканомікі Турцыі. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да форуму прымаюць МЗС, пасольства Беларусі ў Турцыі і генконсульства ў Стамбуле.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі