Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Снж 2016

Беларусь прапануе Катарскаму інвестагенцтву ўвайсці ў банкаўскі сектар і ўдзельнічаць у прыватызацыі

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе Катарскаму інвестыцыйнаму агенцтву ўвайсці ў банкаўскі сектар і ўдзельнічаць у прыватызацыі прадпрыемстваў краіны. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы з кіраўніком Катарскага інвестыцыйнага агенцтва шэйхам Абдалой бен Махамедам бен Саудам аль-Тані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што Беларусь разглядае Катар як перспектыўнага партнёра для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Аб гэтым сведчыць пазітыўная дынаміка двухбаковых кантактаў, перш за ўсё, візіт у Катар на вышэйшым узроўні, які адбыўся месяц таму. "Адносіны Беларусі і Катара развіваюцца і мацнеюць. За апошнія гады назбіралася нямала прыкладаў плённай сумеснай работы", - падкрэсліў прэм'ер-міністр. Найбольш значным і паспяховым сумесным праектам стала будаўніцтва з удзелам Інвестыцыйнага фонду Узброеных Сіл Катара гасцінічна-спартыўнага комплексу "Марыёт". У гэты праект укладзена амаль $200 млн.

На думку кіраўніка беларускага ўрада, пазітыўную ролю ў развіцці двухбаковага супрацоўніцтва адыграла б і ўваходжанне катарскага капіталу ў банкаўскі сектар Беларусі. "Мы працуем над прыцягненнем стратэгічных інвестараў у два беларускія банкі. Гэта буйнейшы банк краіны Беларусбанк і Банк Масква-Мінск. Мы гатовы абмяркоўваць магчымасці супрацоўніцтва ў гэтым пытанні і з вашым агенцтвам", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Кіраўнік Катарскага інвестыцыйнага агенцтва шэйх Абдала бен Махамед бен Сауд аль-ТаніМагчымы і іншыя ўзаемавыгадныя формы супрацоўніцтва з беларускімі фінансавымі інстытутамі, у тым ліку па набыцці дзяржаўных каштоўных папер Беларусі. У 2017 годзе Беларусь плануе выпусціць еўрааблігацыі на $800 млн.

Андрэй Кабякоў таксама запрасіў Катарскае інвестыцыйнае агенцтва ўдзельнічаць у стварэнні новых або ў інвесціраванні ва ўжо дзеючыя вытворчасці. "Мы гатовы разглядаць магчымасць удзелу Катарскага інвестыцыйнага агенцтва ў капітале буйнейшых беларускіх арганізацый. Таксама можам прапанаваць удзельнічаць у частковай або поўнай прыватызацыі шэрага прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, машынабудавання. Тым больш што апошнія гады яны істотна мадэрнізаваны", - дадаў прэм'ер-міністр.

Рэалізацыі ўзаемавыгадных сумесных праектаў магло б садзейнічаць стварэнне беларуска-катарскага інвестыцыйнага фонду па аналогіі з заснаваным катарска-расійскім фондам. З беларускага боку ўдзельнікам гатовы стаць Банк развіцця. З катарскага боку партнёрам магло б стаць Катарскае інвестагенцтва.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што ў Беларусі створаны ўсе ўмовы для спрыяльнага вядзення бізнесу, краіна характарызуецца палітычнай і сацыяльнай стабільнасцю, нізкім узроўнем карупцыі, развітой інфраструктурай. Практычна ўся тэрыторыя знаходзіцца пад дзеяннем розных прэферэнцыйных рэжымаў.

"З усіх краін Персідскага заліва менавіта Катар выступіў вядучым інвестарам у эканоміку Беларусі. Мы ўдзячны за гэта і спадзяёмся на паглыбленне нашага супрацоўніцтва. Упэўнены, што ваш візіт закладзе аснову доўгатэрміноваму і ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву Беларусі і Катарскага інвестыцыйнага агенцтва", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Абдала бен Махамед бен Сауд аль-Тані падзякаваў за магчымасць правесці перагаворы ва ўрадзе і падкрэсліў, што Катарскае інвестагенцтва плануе актыўна супрацоўнічаць з Беларуссю і рэалізоўваць сумесныя праекты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі