Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Sep 2017

Беларусь пачынае пастаўляць ялавічыну ў Кітай

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве беларускія кампаніі - ААТ "Магілёўскі мясакамбінат" і ТАА "Вялес-Міт" - пачынаюць пастаўляць замарожаную ялавічыну ў Кітай, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў.

"Першыя два мясакамбінаты адкрылі для паставак ялавічыны ў КНР", - сказаў Аляксей Багданаў. Ён падкрэсліў, што на дасягнутым спыняцца не плануецца, "будзем пашыраць як спіс прадпрыемстваў, так і асартымент пастаўляемай прадукцыі, у тым ліку гатовай".

Аляксей Багданаў нагадаў, што Беларусь пастаянна запрашае кітайскія бізнес-дэлегацыі, каб прапрацаваць лагістычную схему паставак, спецыфіку разбірання мяса, прааналізаваць смакавыя густы спажыўцоў. Цяпер сертыфікаваны для экспарту ялавічыны ў Кітай 8 беларускіх мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў, прадаўжаецца работа над сертыфікацыяй іншых кампаній.

Усяго на працягу года Беларусь плануе паставіць у Кітай ялавічыны на $20 млн. Гэта прадугледжана пратаколам аб намерах супрацоўніцтва паміж кітайскімі кампаніямі і прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі