Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Ліп 2017

Беларусь і Украіна будуць імкнуцца да тавараабароту ў памеры $8 млрд

Беларусь і Украіна будуць імкнуцца да тавараабароту ў памеры $8 млрд21 ліпеня, Кіеў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Украіна будуць імкнуцца да дасягнення тавараабароту ў памеры $8 млрд, які ўжо адзначаўся мінулыя гады. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў па выніках афіцыйных перагавораў у Кіеве з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што перагаворы мелі абсалютна канкрэтны характар і сталі своеасаблівым працягам сустрэчы лідараў дзвюх краін, якая адбылася 26 красавіка бягучага года. "Сёння размова прадоўжылася, на першы план выйшлі пытанні эканомікі. Беларусь і Украіна зацікаўлены ў пашырэнні экспарту, развіцці прамысловай кааперацыі, сумесных праектах па мадэрнізацыі дарожна-транспартнай інфраструктуры, укараненні інавацыйных тэхналогій", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Украіну Аляксандр Лукашэнка назваў адным з прыярытэтных рынкаў для беларускіх тавараў, таксама як і беларускі рынак - для ўкраінскіх. У 2016 годзе тавараабарот наблізіўся да $4 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з 2015-м больш як на 10 працэнтаў. За першыя месяцы бягучага года тэмп росту гэтага паказчыка яшчэ вышэйшы. "Аднак заспакойвацца рана. Мы далёкія ад ранейшых дасягненняў беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва, калі гадавы тавараабарот быў амаль $8 млрд. Усе магчымасці для нарошчвання такіх аб'ёмаў у нас ёсць, і сустаршыні нашай сумеснай міжурадавай камісіі запэўнілі, што на працягу двух гадоў мы дасягнём гэтага ўзроўню. Можа, нам удасца яго і перасягнуць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік беларускай дзяржавы расказаў, што бакі дамовіліся паскорыць работу па стварэнні новых кааперацыйных вытворчасцей у самых розных галінах. "Мы будзем сумесна вырабляць любую прадукцыю, якая карыстаецца попытам на міжнародных рынках. І ў нас тысячы тавараў, якія мы можам сумесна вырабляць і прадаваць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт прывёў прыклад таго, што ў мінулым годзе ва Украіне на сумесных прадпрыемствах сабрана больш за 2,5 тыс. беларускіх трактароў, каля 180 камбайнаў, каля 500 ліфтаў і іншае абсталяванне, патрэбнае краіне. "Гэта нядрэнныя вынікі, але яны значна ніжэйшыя за тыя, на якія неабходна арыентавацца. Лічу, сённяшняя сустрэча дасць новы імпульс нашаму эканамічнаму супрацоўніцтву", - упэўнены Прэзідэнт.

Дасягнуць прыкметнага прагрэсу, на думку Аляксандра Лукашэнкі, дапаможа актывізацыя беларуска-ўкраінскіх міжрэгіянальных сувязей, якім у час перагавораў было ўдзелена нямала ўвагі. Бакі, у прыватнасці, дамовіліся арганізаваць адпаведнае супрацоўніцтва і правесці першы міжрэгіянальны форум у Гомелі. Другое такое мерапрыемства пройдзе ва Украіне.

Беларусь і Украіна таксама ўзгаднілі падыходы да далейшага развіцця прыгранічнага супрацоўніцтва.

"Перакананы, што сённяшнія пагадненні паслужаць дынамічнаму развіццю дзвюх краін, умацаванню дружбы паміж нашымі народамі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Па выніках перагавораў у прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў падпісаны дакументы аб развіцці ўзаемадзеяння па розных напрамках. У іх ліку праграма супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж профільнымі міністэрствамі на 2017-2021 гады, пагадненне паміж Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі і Міністэрствам культуры Украіны аб супрацоўніцтве ў сферы міжнацыянальных адносін, пагадненне аб навуковым супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Нацыянальнай акадэміяй навук Украіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі