Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Aug 2017

Беларусь можа завяршыць 2017 год з інфляцыяй не большай за 7 працэнтаў - Кабякоў

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа завяршыць 2017 год з інфляцыяй не большай за 7 працэнтаў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас устойлівая тэндэнцыя на зніжэнне інфляцыі. Мы, праўда, крыху ўступаем Расійскай Федэрацыі па тэмпах інфляцыі за сем месяцаў, але ў нас яна лепшая, чым у Казахстане, Украіне. У нас ёсць перспектывы таго, што да снежня інфляцыя можа не перавысіць 7 працэнтаў", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Як вынік, можа знізіцца працэнтная стаўка па крэдытах, заўважыў прэм'ер-міністр. "За ліпень па новавыдаваемых крэдытах без усялякіх ільгот працэнтныя стаўкі склалі для суб'ектаў гаспадарання 13,2 працэнта. Каб зразумець, наколькі істотны рух адбыўся для рэальнага сектара, скажу, што ў снежні 2016 года гэта было 20,6 працэнта, - звярнуў увагу кіраўнік урада. - Ужо нават стаўка 13 працэнтаў сама па сабе для суб'ектаў гаспадарання немаленькая. Вядома, ніхто не прапануе забягаць наперад і неяк адміністрацыйна спрабаваць яе змяншаць, але калі не будзе нейкіх незвычайных знешніх уздзеянняў, то ёсць перспектыва, што працэнтная стаўка па крэдытах будзе рухацца ў бок змяншэння і далей".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі