Геаграфія, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Геаграфія

Геаграфія Беларусі

Дырэктар ліцэя №1 горада Гродна Ігар Маслаў і яго вучні
Дырэктар ліцэя №1 горада Гродна Ігар Маслаў і яго вучні

Беларусь у мазаіцы еўрапейскіх краін – карты краіны і рэгіёнаў.

Дзе размешчана Беларусь?

Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы, мае агульныя межы з пяццю дзяржавамі:

  • Расія
  • Украіна
  • Польшча
  • Літва
  • Латвія

Плошча Беларусі – 207 600 кв. км

Краіна не мае выхаду да мора, але дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу Беларусь з’яўляецца важным гандлёвым і транспартным калідорам паміж Еўропай і краінамі СНД.

Сталіца Беларусі

Мінск – сталіца Рэспублікі Беларусь – размешчаны ў цэнтры краіны.

Першае пісьмовае згадванне пра горад адносіцца да 1067 года.

За сваю гісторыю Мінск быў  разбураны і адноўлены дзясяткі разоў. Больш за ўсё горад пацярпеў у час Другой сусветнай вайны, калі быў знішчаны практычна поўнасцю.

Сёння Мінск – сучасны еўрапейскі горад, самы буйны ў краіне. Тут пражываюць 1,99 мільёна чалавек.

Горад мае вельмі добрыя транспартныя шляхі зносін, у тым ліку аэрапорт, буйны чыгуначны вакзал, некалькі аўтавакзалаў. У Мінску дзейнічае падземнае метро, добра развіта гарадская аўтатранспартная сістэма.

Асноўныя рэгіёны Беларусі

Беларусь падзелена на шэсць  тэрытарыяльных адзінак – абласцей са сваім адміністрацыйным цэнтрам:

і тэрыторыю сталіцы Рэспублікі Беларусь – горад Мінск.

Карты Беларусі

Карты абласцей Беларусі:

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі